Ніва № 37 (3357), 13 верасня 2020 г.

Яшчэ пра шкотаў і... Венграў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Баляслаў Грабінскі, ураджэнец Урачыншчыны на Сакольшчыне, так пісаў у сваіх мемуарах: «Паўночная Сакольшчына была падзелена вузкаю палоскаю лесу на заходнюю ды ўсходнюю часткі. Лес — шматок вялікай Гарадзенскай пушчы — захаваў значэнне падзяляльніка прасторы пушчы на заходнюю ды ўсходнюю часткі, якія гістарычна развіваліся ў крыху адменных абставінах. Відавочна, Горадня была цэнтрам для гэтых прастораў, бо запушчанамі зваліся тыя, хто жыў на захад ад пушчы, далей ад Горадні. Хаця ад пушчы засталося няшмат, назоў Запушча ператрываў аж да пачатку ХХ стагоддзя, як і назоў Шкацёў, які запушчане ўжывалі для тых, хто жыў на ўсход ад пушчы...».

Адкуль жа магло ўзяцца тое шкаццё, якая этымалогія гэтай асаблівай назвы? Не ўдалося мне знайсці нейкіх крыніц, якія тлумачылі б такую этымалогію. Інтуітыўны падказ падае прысутны ў беларускай мове паланізм; Вікіпедыя: «Шкоты, Шоты — у беларускіх і польскіх крыніцах XVI-XVII стагоддзяў назва шатландскіх імігрантаў, аселых у Рэчы Паспалітай». Дзе Шатландыя, дзе Сакольшчына, што ж тут могуць яны, так адлеглыя, мець супольнае? «Яшчэ ў 1503 годзе Пётркаўскі сейм разглядаў праект пасялення шатландскіх каланістаў у літоўскіх замках на Дняпры, спустошаных пад час вайны Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500-1503 гадоў. Пазней шатландцы з’яўляюцца ў ВКЛ і як наёмнікі ў войску, і як мірныя дробныя гандляры. У апошняй якасці з 1563 года сеймавыя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF