Ніва № 37 (3357), 13 верасня 2020 г.

Наша роднае Падляшша

Юрка БУЙНЮК

Пішу гэты артыкул у «Ніву» ў апошні дзень майго адпачынку ад працы. Тры тыдні мінула як адзін дзень і таму з любасцю ўспамінаю той свабодны час. Нездарма мой сардэчны сябар Мірэк Кавальскі, вакаліст беларускага гурта «Лідар» у адным са сваіх найбольшых хітоў «Вёсачка» спявае:

«За гарамі, за даламі вёсачка,

Мы туды з табой паедзем мілая,

Пазабудзем як сварыліся тады,

Хай усё ідзе на лес сухі.

У царкве вясковай

Шлюб з табой мы бралі».

З ШУМЛІВАГА ГОРАДА НА ПАДЛЯШСКУЮ ВЁСКУ

Калі мы з жонкай стомленыя шумным горадам, дык пакуемся і едзем з Беластока на нашы родныя падляшскія вёскі. У родных мясцінах пры цяжкай працы на свежым паветры ды здаровай ежы знаходзім адпачынак і душэўны спакой. Тут здаровая садавіна і агародніна з матчынага і бацькоўскага агарода і саду. Тут чалавек знаходзіць анклаў свайго спакою, якога зусім няма ў шумным горадзе. На вёсцы чалавек забывае пра свае клопаты і турботы. Тут жывуць простыя шчырыя людзі, якія ведаюць нас з маленства, тут гучыць родная падляшская мова, тут найпрыгажэй спяваюць птушкі і цвыркуны. На свежым паветры нават лепш смакуюць абед і вячэра.

MADE IN PODLASZE

Няма смачнейшага сняданка як яечня спечаная з яек ад курак, якія гадуе мая мама, а да таго з цыбуляй і смачнымі памідорамі з агарода маёй цешчы. Няма нічога смачнейшага як свойскі хлеб, які зараз пячэ ў вясковай печы цешча маёй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF