Ніва № 37 (3357), 13 верасня 2020 г.

Дабро нажывалі працай (ч. 9)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І тут мушу падказаць: дык і цёмныя сілы д’ябла маюць сваю моц. Яны таксама могуць чыніць цуды і нават лячыць хворых. І раю кожнаму: мінайце здалёк усялякіх знахароў, шаптуноў, варажэяў і ім падобных. Яны павязаны выключна з цёмнымі сіламі і іх ангеламі. А ведаем і тое, што трон сатаны ніколі не месціцца на небе, а на зямлі. Таму будзьце асцярожнымі.

Па нашых вёсках таксама каціліся розныя сілы як дабра, так і зла. Добрыя людзі, што мірна жылі і шчыра працавалі і з прызваннем хадзілі ў сваю царкву, нешта ўжо нажылі на сваіх гаспадарках, відаць было іхні плён. Мо не так я выразіўся, дык прабачце. Некаторыя руплівейшыя гаспадары ўжо пакуплялі неабходныя сельскія прылады, такія як добры жалезны фабрычны плуг (хаця і нашы здольныя кавалі маглі гэта вырабляць), жалезныя прычапныя бароны, спружыноўкі... А дзядзька Фёдар Млодзян грошай на пакупку малатарні і матора ўспеў назбіраць і ўжо меў гэта купіць, але вайна гэтаму перашкодзіла.

Нашым людзям не было пад сілу лячыцца ў бальніцы, таму многія з іх заўчасна адыходзілі ў вечны спачын. Не было грошай на лячэнне, якое каштавала дорага. І дзядзька Фёдар Млодзян аднойчы захварэў на апендыцыт — запаленне сляпой кішкі. Што рабіць? Толькі шпіталь і хірург можа ўратаваць жыццё. Лёг дзядзька Фёдар у шпіталь у Беластоку, і аперыраваў яго слаўны ў той час хірург Федаровіч, і добра вылечыў. Фёдар ляжаў у шпіталі пяць тыдняў, вельмі добра апекаваўся ім увесь (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF