Ніва № 37 (3357), 13 верасня 2020 г.

Найлепшыя па літаратуры і культуры ў Беластоку

Міра ЛУКША

Пераможцамі літаратурнага конкурсу імя Веслава Казанэцкага на лепшую кнігу 2019 года сталі Агнешка Паянчкоўская і Ніна Манэль. Караліна Ціха, Міхал Яцкоўскі і Гжэгаж Касдэпке атрымалі мастацкія прэміі прэзідэнта горада Беластока. Лепшай кнігай 2019 года (29 выпуск) стала «Wędrowny zakład fotograficzny” сацыёлага і фатаграфіка Агнешкі Паянчкоўскай (за захоплены мовай, поўны суперажывання, сацыялагічны праект). Сума прыза складае 25 тысяч злотых.

— Я вельмі ўдзячна за прызнанне мне гэтай прэміі. Гэтая кніга нарадзілася на вопыце сустрэчы з людзьмі, якіх я не ведала і якія мяне не ведалі. Гэта ўзнікла з ідэі, што сустрэча з незнаёмымі людзьмі, якія жывуць у крыху іншых рэаліях, магчымая, калі яна грунтуецца на прынцыпах добраахвотнасці, узаемнасці, абмену, даверу і адкрытасці. Я спадзяюся, што досвед, які я паспрабавала перанесці на старонкі гэтага тэксту, можа стаць заахвочваннем, запрашэннем усіх нас паспрабаваць практыкаваць яго ў сваім жыцці. У мяне такое адчуванне, што нам гэта зараз вельмі трэба. Я жадаю ўсім, каб мы ведалі, як размаўляць паміж сабой з узаемнай адкрытасцю, даверам і павагай да нашых рознагалоссяў, — сказала Агнешка Паянчкоўская пасля атрымання ўзнагароды.

У намінацыі лепшы агульнапольскі паэтычны дэбют года прэмію атрымала Ніна Манэль за паэтычны том «Транспарты» (за ўдалае спалучэнне кагнітыўнай навукі з фемінізмам і акадэміі з дыскатэкай). Узнагарода (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF