Ніва № 37 (3357), 13 верасня 2020 г.

Няўдалыя арлянскія інвестыцыі

Міхал МІНЦЭВІЧ

Орля, на жаль, можа «ганарыцца» таксама інвестыцыямі ды планамі, якія можна і трэба назваць сорамам, негаспадарнасцю, марнатраўствам гмінных і прыватных грошай, дрэннай візіткай Орлі ды адсутнасцю зацікаўлення далейшым развіццём гміны, асабліва ў мінулым, так са стараны ўлад, як і некаторых жыхароў.

Орля, гэта асаблівая мясцовасць, якой — у пэўным сэнсе — паспрыяла мінуўшчына. Цягам доўгага перыяду гмінныя ўлады не патрабавалі самі нічога будаваць. Чаму? Бо многія грамадскія і прыватныя будынкі засталіся быццам у спадчыну:

— з царскага перыяду — былыя шпітальныя будынкі, якія служылі публічнай адміністрацыі да 1985 года, а некаторыя служаць і надалей іншым мэтам;

— пасля жыдоў — дом Ёлкі Ліманскага, у якім у пасляваенны перыяд да 2015 года размяшчаўся асяродак здароўя; таксама многа мураваных будынкаў у цэнтры мястэчка заняў ГС ды асобныя жыхары.

Гміна ў канцы 1980-х гадоў пачала пабудову новай амбулаторыі, але нічога не атрымалася, асталася «памятка» незавершанай будовы. Паратавала прыватная ініцыятыва адной асобы звонку Орлі, якая сумела цягам аднаго года сама пабудаваць асяродак здароўя разам з аптэкай.

Прадстаўляю дзве няўдалыя інвестыцыі ў Орлі і дзве толькі планаваныя.

Замест блока — сметнік

Яшчэ ў 1980-х гадах у Арлянскай гміне было многа маладых сем’яў, якія патрабавалі свайго жылля. І менавіта тады нехта з радных задумаў пабудаваць у Орлі жылы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF