Ніва № 37 (3357), 13 верасня 2020 г.

Непублічная пачатковая школа ў Навакорніне вучыць!

Аляксей МАРОЗ

Непублічная пачатковая школа ў Навакорніне, якую з дапамогай бацькоў арганізавала Грамадскаасветнае аб’яднанне дапамогі пакрыўджаным і інвалідам «Адукатар» з Ломжы, 1 верасня распачала сваю дзейнасць. Аднак войт Гайнаўскай гміны Люцына Смактуновіч не перадала асветнай субвенцыі аб’яднанню «Адукатар» на верасень, прызначаную Міністэрствам адукацыі для вучняў, якія сталі вучыцца ў непублічнай школе ў Навакорніне. Гмінная ўправа ў Гайнаўцы да канца жніўня вяла дзейнасць школы ў Навакорніне і надалей вядзе школу ў Дубінах. Настаўнікі згадзіліся працаваць у школе ў Навакорніне ў верасні бясплатна, на прынцыпах валантарыяту, хаця са школьнага будынка ў Навакорніне ў час канікулаў былі забраны новыя камп’ютары і навейшае абсталяванне.

Вясной гэтага года Рада Гайнаўскай гміны прыняла пастанову аб закрыцці Пачатковай школы ў Навакорніне з канцом жніўня. Адразу пачаліся намаганні бацькоў, каб у школьным будынку наладзіць дзейнасць непублічнай школы. Іх старанням спадарожнічалі розныя цяжкасці. Вялікім штуршком для бацькоў была інфармацыя, што ў Гміннай управе вядуцца размовы наконт продажы школьнага будынка з участкам замежнай суполцы, якая мела б у ім арганізаваць вытворчасць камбікармоў. З падтрымкай мясцовага насельніцтва ўдалося сабраць яшчэ большую колькасць дзетак у дашкольным і школьным узросце, якіх бацькі рашылі пасылаць іх у непублічную школу ў Навакорніне. За яе стварэнне (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF