Ніва № 37 (3357), 13 верасня 2020 г.

Народ і карнікі

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Мінуў месяц масавых мірных выступленняў грамадзян Беларусі супраць фальсіфікацыі выбараў, узурпацыі ўлады, жорсткага задушэння мірных пратэстаў са смяротнымі ахвярамі, сотнямі пакалечаных, тысячамі збітых і зняволеных. Пакуль ніякіх станоўчых зрухаў па змене ўлады, ці нават пачатку нейкага перамоўнага працэсу не адбылося. Бок, які цяпер не ашуканствам і прапагандай, а выключна гвалтам і сілай утрымлівае ўладу, проста няздольны на перамовы. Пакуль не праглядваецца ніякіх станоўчых сцэнарыяў мірнага транзіту ўлады і „над краінай хмары, хмары...”. Але беларускі народ не здаецца, выяўляе цуды самаарганізацыі і па-сапраўднаму прагне волі, як бы пафасна гэта не гучала. Людзі ў розных гарадах краіны па-ранейшаму выходзяць на акцыі мірнага пратэсту, нягледзячы на пагрозы і рэпрэсіі.

У цяперашніх падзеях, што адбываюцца ў Беларусі, вельмі шмат сімвалізму і розных алегорый. Нават прозвішчы галоўнага начальніка дзяржаўнай міліцыі Караева і новага „губернатара” гарадзенскай вобласці Караніка надзвычай трапна сугучныя іх карным дзеянням і памкненням. У гэтых, і многіх іншых дзяржаўных прызначэнцаў хунты няма ў лексіцы такіх слоў і словазлучэнняў як „паразуменне з народам”, „дыялог з грамадствам”, „пошук шляху замірэння”. Ні на які палітычны кампраміс, ні на якія перамовы яны нават не збіраюцца ісці. У іх толькі адзін кірунак — палохаць, душыць, біць, „закатваць у асфальт”. Яны гатовыя выканаць кожны злачынны загад (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF