Ніва № 37 (3357), 13 верасня 2020 г.

У беларусаў ёсць толькі дарога наперад!

Ганна КАНДРАЦЮК

Не памятаю, каб калі раней так эмацыйна і шматлюдна віталі ў Беластоку беларускага палітыка. Мова пра візіт Паўла Латушкі 5 верасня г.г. На сустрэчу ў Інстытут педагогікі, што па вуліцы Свярковай, тлумна сцягнула новая беларуская эміграцыя са сцягамі, прыйшлі прадстаўнікі нашай меншасці ды многія жыхары горада. Амаль усе даступныя месцы ў прасторнай актавай зале былі заняты. Яшчэ адно, камернае і вельмі шчырае спатканне арганізавала Радыё Рацыя, дзе апрача журналістаў прысутнічалі мясцовыя беларусы. У кожнага былі свае думкі і пытанні наконт таго, што адбываецца ў Мінску. Іншыя хацелі пачуць голас героя, які з’явіўся проста з барыкад рэвалюцыі.

— Ці стане ён прэзідэнтам Беларусі? — дапытвала мяне знаёмая. — Ён такі мудры, прыстойны мужчына!

Менавіта такія чуткі даўно ўжо кружылі паміж Гайнаўкай, Бельскам і Беластокам. Людзі добра памяталі былога амбасадара, які як мала хто з яго калег-дыпламатаў наблізіўся да нацменаў і нёс вялікую дапамогу (некаторым) беларускім арганізацыям. Ды ўсім без разліку ён спадабаўся за беларускую мову і прамовы, якія прыгожа завяршаў вершам Віктара Шведа. У гэты раз было няйначай. Павел Латушка развітаўся з аўдыторыяй у Педагагічным інстытуце менавіта вершам Віктара Шведа: Я — беларус і гэтым ганаруся. Усім душу сваю магу адкрыць: Ніколі і нідзе не адракуся, што беларусам жыў і буду жыць!

Ужо ў час беластоцкіх сустрэч пад знакам сумневу стала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF