Ніва № 36 (3356), 6 верасня 2020 г.

Шматкультурны Венграў

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Вярнуся ў Ліў — была раней мова, што каралева Бона, калі загадвала ліўскім замкам, загадала яго разбудаваць. А зрабіла гэта ў сілу ўзбуйнення сваёй прэстыжнасці, каб ейны замак быў бачны з недалёкага Венграва, якім у той час валодалі прадстаўнікі роду Радзівілаў. Бо Бона за Радзівіламі не надта прападала. Вядомыя яе непрыязныя адносіны да ейнай нявесткі Барбары з Радзівілаў, жонкі караля Жыгімонта Аўгуста; папулярная нават пагалоска, што старая каралева прычынілася да заўчаснай смерці Барбары.

Кім жа былі тыя Радзівілы? Энцыклапедыя Вялікага Княства Літоўскага: «Радзівілы — найбуйнейшы магнацкі род герба «Трубы» ў ВКЛ, прадстаўнікі якога ў 15-18 ст. займалі вышэйшыя дзяржаўныя, адміністрацыйныя і вайсковыя пасады; буйныя землеўладальнікі. Паходзяць з літоўскага баярства. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы 18 — пачатку 20 стагоддзя ўваходзілі ў склад арыстакратыі Расіі, Прусіі і Аўстрыі, валодалі маёнткамі ў Францыі, Італіі. У сярэдзіне 16-1-й палове 18 стагоддзя Радзівілы займалі першае месца сярод магнатаў ВКЛ па эканамічным і палітычным значэнні. (...) У 16-18 стагоддзях Радзівілы мелі сваё войска са шляхты і ваенна-служылых людзей — зямян, выбранцаў, баяр і татараў, якія атрымлівалі за службу зямлю «навечна». Радзівілы мелі свае крэпасці — Нясвіж, Біржы, Кейданы, Мір, Любчу і іншыя — з гарнізонамі. У 1528 годзе ў маёнтках Радзівілаў налічвалася 18 240 дымоў, яны ставілі ў войска ВКЛ 939 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF