Ніва № 36 (3356), 6 верасня 2020 г.

Трагедыя Райска і іншыя жахі

Жорж ЗЮЗЯ

У «Ніве» ад 28.06.2020 года быў надрукаваны добры, як усе іншыя тэксты Аляксандра Вярбіцкага, артыкул «Райск, справядлівасць і памяць». Недахопам з’яўляецца паўтарэнне непраўдзівай інфармацыі пра прычыну пацыфікацыі Райска гітлераўцамі. Я таксама, прачытаўшы ў дзяцінстве, што прычынай пацыфікацыі быў абстрэл вайсковай нямецкай машыны савецкімі партызанамі, паверыў у гэта. Але пераважна так ёсць, што тое, што лічыцца абсалютнай праўдай, патрабуе праверкі. Гэта пацвердзілася і ў справе прычыны пацыфікацыі вёскі Райск, і ў многіх іншых справах.

Я меў нагоду гаварыць пра пацыфікацыю Райска з дзвюма жанчынамі, якія перажылі жудасныя падзеі 1942 года ў гэтай вёсцы. Ім было тады каля дзесяці гадоў, так што ўсё добра помняць. У час пацыфікацыі жылі яны ў Райску. Цяпер яны пражываюць у Мілейчычах Сямятыцкага павета. Гэта Сафія В. і Тамара П.

Аказваецца, што прычынай няшчасця жыхароў Райска быў абстрэл самахода і забойства 2 цывільных мужчын-немцаў і раненне 2 цывільных жанчын-нямкінь. Людзі гэтыя займаліся раз’язным гандлем.

Забойства 149 невінаватых беларусаў у Райску — гэта зверства і генацыд, праведзеныя паводле правіла калектыўнай адказнасці. Але хто быў прычынай гэтага няшчасця? Так званыя «партызаны» з пад знаку крамлёўскай зоркі. Яны замардавалі тых цывільных, ні чаму невінаватых немцаў, ведаючы пра гітлераўскі закон аб калектыўнай адказнасці.

Гітлераўцы, пасля заняцця акупаванай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF