Ніва № 36 (3356), 6 верасня 2020 г.

Юбілейная Гасцёўня на пляжы

Міра ЛУКША

Дваццаты раз прайшоў традыцыйны народны беларускі фэст „Бандароўская гасцёўня” (8 жніўня). Ладзілі яго раней непадалёк берага Семяноўскага вадасховішча, у бандароўскім «амфітэатры» перад блёкамі Аседля Бандары актывісты вёсак Бандары, Рыбакі і наваколля, на Падляшшы, у Міхалоўскай гміне, разам з Беларускім грамадска-культурным таварыствам, пры падмацоўцы перш за ўсё Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі, Гміннага цэнтра культуры ў Міхалове, пажарнікаў і тутэйшых спонсараў. Фэст у Бандарах з’яўляўся працягам беларускіх фэстаў, якія ад больш за шэсць дзясяткаў гадоў збіралі шматлюдную публіку тутэйшую і «зарэчанскую». У час пандэміі заразы і абмежаванняў арганізатары перанеслі спознены фэст у былую Рудню — на пляж за Гарбарамі — туды, дзе стаялі гэтыя затопленыя возерам незабыўныя вёскі. Ад Аседля Бандары, куды, між іншым, перасялілі былі жыхароў зніштожаных вадасховішчам вёсак і хутароў, будзе туды каля двух кіламетраў. На ранейшых мерапрыемствах старэнькія ўжо «ўтопленікі» слухалі і глядзелі выступленні з лавачак пад блёкамі ды проста з акон, а тут не кожны зайшоў на пляж паміж соснамі. А і лавачак там не было. А пасля ж была патанцоўка — а ім ужо і не так да танцаў. Калісь расказваў Віктар Бура з Рыбакоў, адзін з задумшчыкаў фэсту: «Гэтае беларускае cвята ладзіцца перш за ўсё для людзей, якіх перасялілі ў Бандары з пяці вёсак, якія былі затоплены падчас будовы Семяноўскага вадасховішча. У гэтым ліку — (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF