Ніва № 36 (3356), 6 верасня 2020 г.

Павел Латушка: — Я вам дзякую за тое, што мы разам!

Ганна КАНДРАЦЮК

— Я поўны прызнання для выбару дырэктара Латушкі і яго акцёраў, — кажа Конрад Шчэбёт, віцэ-старшыня па міжнародных справах Польскай секцыі Міжнароднай асацыяцыі тэатральных крытыкаў AICT/IATC. — Іх выбар надзвычай адважны і небяспечны. Ці многія з нас, жывучы ў дабрабыце, рашыліся б на такі супраціў? Я ў гэтым сумняваюся! Яны ж не ведаюць ці ў рамках пакарання іх толькі выганяць з працы, там можа здарыцца і нешта горшае. Кожны бачыць якія там арышты і смяртэльныя ахвяры...

Гэтыя словы спадар Шчэбёт гаворыць у Беластоку непасрэдна пасля чытання ў рэжыме анлайн п’есы беларускага аўтара Дзмітрыя Багаслаўскага «13 першых правіл баскетбола, сфармуляваныя Джэймсам Нэйсмітам». Спектакль з за пандэміі каранвіруса адбываўся без публікі. Але яго пабачылі і ў Польшчы, і ў Беларусі. П’еса ў прамой трансляцыі ішла 21 жніўня г.г. на фейсбук-старонцы Драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі ў Беластоку. Пасля прэм’еры беластоцкія творцы яшчэ звязаліся анлайн з Паўлам Латушкам, Дзмітры Багаслаўскім, акцёрамі Купалаўскага тэатра і крытыкам Андрэем Москвіным. Ды нягледзячы на віртуальны характар мерапрыемства, па абодвух баках адчувалася вялікая эмацыйнасць і дух сяброўства. Гэта было прыгожа і шчыра!

* * *

Для тых, хто не надта адсочвае апошнія падзеі ў Беларусі, некалькі слоў паяснення. Павел Латушка — асоба вядомая на Беласточчыне. Яшчэ да таго як стаў дырэктарам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF