Ніва № 36 (3356), 6 верасня 2020 г.

На Спаса ў Саках і на Грабарцы

Аляксей МАРОЗ

Многа праваслаўных вернікаў з Гайнаўскага і Бельскага паветаў прыязджае памаліцца ў час святкавання Праабражэння Гасподняга ў Дзмітрыеўскай царкве непадалёк Сакоў. Гэтая вёска, распаложаная на мяжы паміж згаданымі паветамі, з’яўляецца адзіным сялом у наваколлі, дзе каля паловы жыхароў складаюць католікі. Айцец Рыгор Сасна раней патлумачыў мне, што ў Саках у адлеглым мінулым пасяліліся праваслаўныя баяры, якіх нашчадкі для захавання атрыманых прывілеяў з часам памянялі веравызнанне на каталіцкае. Суадносіны паміж католікамі і праваслаўнымі жыхарамі Сакоў ды суседніх Залешан і Тапаркоў былі і ёсць добрымі, а некаторыя католікі з Сакоў прыходзяць у царкву пакланіцца Дзмітрыеўскай іконе. На Дзмітрыеўскай горцы 19 жніўня спаткаў я жыхароў Гайнаўшчыны, якія некалькі дзён раней ішлі ў паломніцтве з Гайнаўкі на Грабарку. У абодва месцы — у Сакі і на Грабарку — прыбываюць многія праваслаўныя вернікі, калі не ў сам дзень Спаса, то ў святочны перыяд — да аддання свята Праабражэння Хрыстовага, якое выпадае 26 жніўня.

Колькасць вернікаў, якія 19 жніўня, у дзень Праабражэння Гасподняга, сабралася на горцы каля Сакоў, была крыху меншай, чым у мінулых гадах. Паломнікаў цягнула да намоленага месца, нягледзячы на санітарныя абмежаванні па прычыне эпідэміі каранавіруса. Святкаванні ў Дзмітрыеўскай царкве пачаліся 18 жніўня з усяночнай багаслужбы, на якую прыбыло менш вернікаў. Многія паломнікі, якія прыехалі маліцца 19 (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF