Ніва № 36 (3356), 6 верасня 2020 г.

Адна праца зроблена двума мастакамі — новая выстаўка Тарасэвіча і Навасельскага

Уршуля ШУБЗДА

Новая выстаўка Лявона Тарасэвіча адкрылася 22 жніўня — зараз пасля свята Праабражэння Гасподняга, якое лічыцца адным з найважнейшых у праваслаўным літургічным календары. Урачыстасці, якія праходзяць на Святой Гары Грабарцы, штогод прыцягваюць паломнікаў з усяго свету. Менавіта тут упершыню Лявон Тарасэвіч сустрэўся з Ежы Навасельскім, адным з найбольш вядомых мастакоў другой паловы ХХ стагоддзя. Выстаўка „Перамяненне”, якая адкрылася ў супрасльскім Музеі Ікон, гэта чарговая сустрэча двух сяброў і артыстаў.

— Ён заўсёды быў дзесьці побач, — сказаў Лявон Тарасэвіч пра Ежы Навасельскага ў час адкрыцця выстаўкі. — Была сустрэча на Грабарцы, вячэрнія размовы, мае гнеўныя пытанні. Аднойчы вечарам мы выйшлі ў поле, на іржышча на поўдзень ад Грабаркі, і ён расказаў мне столькі пра праваслаўе, рэальнасць у царкве, адносіны дзяржавы і царквы, што гэта было занадта для маладога чалавека. Пазней я сустрэўся з ім у Кракаве. Цікава, што мы ніколі не размаўлялі пра мастацтва, а пра культуру, цывілізацыю, рэлігію і маральнасць. І здавалася, што так будзе заўсёды. Калі Ежы Навасельскага не стала, аказалася, што няма да каго ехаць.

Лявон Тарасэвіч шмат гадоў быў прыслужнікам у царкве ў Гарадку, дзе адным з мастакоў, які яе размалёўваў, быў менавіта Навасельскі. Той мастак ствараў таксама для цэркваў у Кленіках, Арэшкаве і Гайнаўцы, але яго працы не былі там (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF