Ніва № 36 (3356), 6 верасня 2020 г.

Гангрэна

Міраслаў ГРЫКА

Калі ў мінулую нядзелю над прэзідэнцкім палацам Мінска лунаў ваенны верталёт, многія ўдзельнікі акцыі ўздыхнулі з палёгкай. «Яны прыляцелі за Лукашэнкам. Ён уцякае». Аднак усё атрымалася па-іншаму. Лукашэнка не паляцеў, а прыляцеў, з калахам у жмені, а ў кулямёце не было патронаў. Ці гэта дзіцячая цацка ў руках узурпатара? Пудзіла на палахлівых? Што думалі беларускія ўдзельнікі акцыі, калі яны глядзелі на гэтую пафасную дэманстрацыю ўлады без аніякага страху? Што яны маюць справу з карыкатурай на прэзідэнта, ці чалавека? Я амаль фізічна практычна адчуў іх чалавечы гнеў, злосць, фрустрацыю і ў той жа час збянтэжанасць, прыкрасць і раздражненне. Выраз гэтай блытаніны супярэчлівых уражанняў быў выразна бачны на тварах многіх людзей, пратэстуючых на вуліцах. «Як мы маглі дапусціць гэтае, — пыталіся ў сябе, не гледзячы адзін аднаму ў вочы, але і падымаючы галаву ўсё вышэй і вышэй, — каб такі чалавек намі кіраваў 26 гадоў? Гатовы ўцягнуць суседнія краіны ў вайну, абы захаваць уладу. Той, які некалькі дзён таму загадаў сваім памагатым біць, здзекавацца, гвалтаваць і забіваць збунтаваны народ. Той, які, звяртаючыся да верных АМАПаўцаў, гучна крычаў, што зможа змагацца з усімі паўстанцамі, з падбухторшчыкамі, са здраднікамі. І ён, несумненна, меў на ўвазе сотні тысяч пратэстоўцаў па ўсёй краіне і мільёны іншых беларусаў, якія ім спачуваюць. Ёсць прычына для такой масавай апазіцыі. Аднак прычынай гэтага з’яўляецца не сам Лукашэнка. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF