Ніва № 36 (3356), 6 верасня 2020 г.

Бела-чырвона-белае сэрца

Віктар САЗОНАЎ

Амаль два тыдні гэты горад называлі не інакш, як Вольны Горад Гародня. Амаль два тыдні над ім і ў ім свабодна луналі белачырвонабелыя сцягі, хадзілі ўсцешаныя людзі і віталіся адзін з другім словамі „Жыве Беларусь!!!”. Амаль два тыдні адноснай свабоды, за якую было заплачана вялікім коштам...

Пасля ледзьве не тыднёвага перыяду жудаснай бойні, арыштаў і пераследаў, учыненых сілавікамі пасля выбараў, прайшло яшчэ два тыдні адноснага зацішша з боку ўлад. Адноснага. Нельга сказаць, што ў гэты перыяд пераследы спыніліся. Не. Улада як і раней рабіла ўсё што магла, каб збіць партэсны настрой грамадства. Проста зверстваў стала менш. Жорсткае абыходжанне з затрыманымі стала небяспечным для самой улады, бо выклікала ў грамадства моцнае абурэнне. Але нават і такому касметычнаму паслабленню рэпрэсіўных мер надыходзіць канец. І вось зноў ціск на грамадскасць пачаў узмацняцца. Два тыдні хапіла ўладам, каб знайсці хаўрусніка і падтрымку ў справе націску на свой народ. Зноў у Гародні з новай сілай і інтэнсіўнасцю заводзяцца справы, выклікаюцца і затрымліваюцца людзі, праводзяцца акцыі масавага запалохвання і пераследу. І не толькі ў Гародні. Па ўсёй Беларусі так.

Адразу пасля выбараў ва ўлад быў канкрэтны план, правераны імі ў мінулыя часы. Калі людзі выйдуць на вуліцу аспрэчваць вынікі выбараў, улады вырашылі даць ім так, каб на другі дзень не толькі выйсці не захацелі, але і не змаглі. Але так не атрымалася. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF