Ніва № 35 (3355), 30 жніўня 2020 г.

На мазавецка-падляшскай мяжы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

ХІХ стагоддзе было названа векам пары, ХХ — векам электрычнасці, а цяперашняе, бадай — векам інфармацыі. Сапраўды, абвальваецца на ўсялякі народ патоп усялякіх вестак, а цікавасць цягне ў той інфармацыйны вір як камень у ваду.

Для прыкладу — картаграфічныя карты. Яшчэ ж не так даўно, прынамсі ў нас, былі яны надта агульныя, пазначаны на іх былі большыя мясцовасці ды дарожныя шляхі паміж імі. Пра большыя гарады можна было даведацца, у якім дыяпазоне лік іхняга насельніцтва; іншых цікавінак трэба было шукаць у адмысловых кнігах.

А цяпер? Традыцыйны атлас становіцца нявыгадным перажыткам. Бо ж хопіць выклікаць з камп’ютара картаграфічную карту, і там паявіцца, напрыклад, традыцыйны картаграфічны чарцёж, або нават від тэрыторыі з адвольнай вышыні, нават з космасу. Мала таго, пазначаны там аб’екты, якія патэнцыйна могуць задаволіць любую цікавасць. З сучаснай электроннай карты можна даведацца пра зусім нечаканыя аб’екты; кожны чытач сучасных электронных дакументаў можа пачуцца Калумбам, Магеланам ці Гагарыным.

Вось падаўся я ў такое віртуальнае падарожжа па слядах нядаўняга рэальнага — значыць з Варшавы ў бок Сямятыч. Узяў я на блізкі прыцэл Венграў. Калісь, каля сарака гадоў таму, здаралася мне пару разоў пракалясіць цераз гэты горад; і столькі. А зараз заглянуў я звысоку на гэты павятовага рангу горад. Цікавілі мяне аб’екты з сівой даўніны, а такімі ў прынцыпе з’яўляюцца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF