Ніва № 35 (3355), 30 жніўня 2020 г.

Сакі — другая Грабарка

Юрка БУЙНЮК

У гэтым годзе на Спаса як заўсёды мы паехалі ў Сакі. Там мы ездзім з 1990-х гадоў, калі яшчэ там не было праваслаўнага манастыра. У гэтым годзе як заўжды было мноства народу. Сярод іх было многа маіх сяброў з часоў студэнцкага праваслаўнага брацтва ў Беластоку. Па левай старане царквы стаяла даўжэзная чарга вернікаў да споведзі. Спавядалі пяць бацюшкаў, сярод якіх былі мае сябры — айцец Павел Кучынскі і айцец Лукаш Барташук, вікарый Пакроўскай царквы ў Вульцы-Выганоўскай. Дарэчы, мы з айцом Лукашом маем супольнае хобі — запісваем размовы са старэйшымі людзьмі. Мне ў гэтым хобі не раўняцца з айцом Лукашом таму, што ён запісаў размовы з большасцю жыхароў нашых падляшскіх вёсак. Хаця ад самой раніцы надвор’е было пахмурнае, то калі ў царкве спявалі „Верую” ды „Ойча наш” з’явілася сонейка. Да Святой Прычасці прыступіла цэлая царква народу. Прычашчалі на дзве чашы. Па левым баку былі дарослыя, а па правым — дзеці. Пасля ўсе адной чаргою ішлі да вялікай пасуды з просвірамі. Стоячы ў натоўпе вернікаў, я ўспомніў, што ў 1994 годзе ішло праз Маліннікі дзве тысячы паломнікаў з Беластока на Гару Грабарку. Тады ў нас у стадоле начавала сорак маладых паломнікаў. Сястра маёй жонкі Ева ішла на Грабарку ўжо шаснаццаты раз. Першы раз пайшла яна ў паломніцтва ў 1998 годзе. А ў гэтым годзе з за каранавіруса з Беластока выйшла толькі 150 чалавек.

Пасля службы традыцыйна бацюшкі і вернікі абышлі хрэсным ходам царкву св. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF