Ніва № 35 (3355), 30 жніўня 2020 г.

Гады арлянскага росквіту (3)

Міхал МІНЦЭВІЧ

Так аб пабудове школы ў 2001 годзе для перадвыбарчага дадатку „Наша Вуорля”, выдадзенага штомесячнікам „Przegląd Prawosławny”, расказваў Анатоль Мартыновіч, пенсіянер, былы дырэктар пачатковай школы ў Орлі ды шматгадовы старшыня Грамадскага камітэта будовы школы:

(...) Бацькі школьнікаў і настаўнікі імкнуліся да пабудовы новай школы. Амаль у кожнай вёсцы ўзніклі грамадскія камітэты будовы школы. Збіралі мы грашовыя складчыны, ладзілі розныя імпрэзы, на якіх выпрацоўвалі невялікія грошы. Усё гэта збіралі на будову. Дзякуючы намаганням ваяводскай раднай, настаўніцы Таісы Кацэйка і прыхільнасці Уладзіміра Каладзеюка (швагра суразмоўцы), тадышняга першага сакратара Ваяводскага камітэта ПАРП, удалося нашу будову ўнесці ў ваяводскі план. У 1985 годзе распачата ўзводжанне новага будынка побач старой („вялікай”) школы (будынак „меншай” і іншыя былі знесены). Былі грамадскія пачыны людзей з Орлі і навакольных вёсак. Многа сэрца ўклаў у пабудову пакойны Мікалай Зіневіч, тадышні начальнік гміны. (...) Да 1989 года будынак быў гатовы, але не хапіла грошай на пракладку паркету. А пасля грамадскіх перамен салідарніцкія ўлады ў Беластоку вельмі неахвотна глядзелі на нас. (...)

* * *

Успамінае Юзаф Бжана, 1947 года нараджэння, лекар ветэрынарыі, тадышні старшыня арлянскага ПРОН:

У той час былі два камітэты: Грамадскі камітэт будовы школы і Нацыянальны чын дапамогі школе, які ўзнік пры ПРОН. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF