Ніва № 35 (3355), 30 жніўня 2020 г.
Каля Рудні, каля броду...Міра ЛУКШАУ пятніцу 7 жніўня раніцай на прыстані на пляжы ў Рудні адбылася цырымонія адкрыцця раней абвешчанай выставы пад назвай «Затопленыя вёскі», якая праводзілася ў рамках праекта «РУДНЯ ПРАЕКТ — Спадчына затопленых вёсак». Галоўным арганізатарам і стваральнікам мерапрыемства быў Гурток вясковых гаспадынь і гаспадароў салэцтва Бандары, а гміны Міхалова і Нараўка ды іх гмінныя культурныя цэнтры сталі партнёрамі праекта і фінансава падтрымалі яго рэалізацыю. Найбольш падмацаваў арганізацыю Нацыянальны цэнтр культуры Польшчы. Дзякуючы гэтаму, у прыватнасці, атрымалася выканаць карты, паказваючыя мясцовасці, якія зніклі дзясяткі гадоў таму пад паверхняй вадасховішча Семяноўка... Над вадасховішчам стартаваў фестываль „Рудня праект”, на якім цягам двух дзён можна было прыняць удзел у майстар-класах, гульнях ды канцэртах. У рамках праекта адкрылася выстава табліц-картаў «Затопленыя вёскі», створаных на аснове архіўных дакументаў і размоў з жыхарамі паселішчаў. Карты паказваюць размяшчэнне дамоў і іншых аб’ектаў, характэрных для паасобных вёсак, затопленых у выніку пабудовы штучнага вадасховішча Семяноўка. — Праект паказвае гісторыю гэтай тэрыторыі, але таксама набліжае да канкрэтных людзей, — сказала старшыня гуртка і солтыска Яўгенія Бура: — Я спатыкалася з маімі суседкамі, якія паходзяць з выселеных вёсак — Лукі, Болтрыкаў, Рудні, Бахуроў, Гарбароў, Буд. Гэта перш за ўсё для іх мы хацелі зрабіць, каб яны (...) |