Ніва № 35 (3355), 30 жніўня 2020 г.

Аб’яднаныя пад бел-чырвона-белым сцягам — у Беластоку прайшоў Марш салідарнасці з Беларуссю

Уршуля ШУБЗДА

Гэта была найбуйнейшая акцыя салідарнасці з Беларуссю, якая прайшла пад беларускім генконсульствам у Беластоку. Пад дзве тысячы людзей пайшло вуліцамі горада за аграмадным бел-чырвона-белым сцягам. На Плошчы Касцюшкі сабраліся людзі, якім неабыякавыя сітуацыя ў Беларусі і трагедыя тысяч яе грамадзян. Гістарычны бел-чырвона-белы сцяг стаў нацыянальна-дзяржаўным сімвалам жнівеньскіх пратэстаў, які ізноў аб’яднаў людзей у барацьбе за свабоду і праўду.

„Мы, такія як вы — хочам стаць свабоднымі”, „Хопіць! Беларусы хочуць зменаў”, „ОМОН — не твая цацка”, „26 гадоў Лукашэнкі хопіць! „— з такімі надпісамі з’явіліся ўдзельнікі маршу 20 жніўня на Плошчы Касцюшкі ў Беластоку. Шмат хто прыйшоў таксама са сцягамі, белымі і чырвонымі шарыкамі і менавіта гэтыя колеры дамінавалі на вопратцы ўдзельнікаў шэсця. Марш салідарнасці быў сарганізаваны па ініцыятыве прадстаўнікоў беларускай дыяспары ў Беластоку, аднак прыйшлі і жыхары Беластока ды прадстаўнікі беларускай нацыянальнай меншасці, якія шчыльна запоўнілі калоны маршу.

Лукашэнку не лічыць прэзідэнтам яго ўласны народ

У Маршу салідарнасці прыняў удзел прэзідэнт горада Беластока Тадэвуш Трускаляскі, а таксама яго намеснікі — Рафал Рудніцкі, Пшэмыслаў Тухлінскі і Збігнеў Нікітаровіч ды дэпутат Сейма з Падяшша Роберт Тышкевіч, старшыня Парламенцкай групы па пытаннях (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF