Ніва № 35 (3355), 30 жніўня 2020 г.

Пятая «Перапяліца» ў Тапарках

Аляксей МАРОЗ

Абрадавае мерапрыемства «Перапяліца», якое ў гэтым годзе было арганізаванае ў Тапарках Гуртком вясковых гаспадынь з дапамогай жыхароў вёскі і Гарадскога асяродка культуры, спорту і рэкрэацыі ў Кляшчэлях, адзначыла ўжо пяцігадовы юбілей. Сяляне з дэталямі запрэзентавалі публіцы як зажыналі жыта, як жалі сярпамі і касілі касой. Вяскоўцы паказалі як у мінулым рабілі перавяслы, якімі вязалі збожжа ў снапы, а тыя састаўлялі ў мыдлі. Жыхары Тапаркоў у час жніўнай сустрэчы малацілі жыта цапамі і ачышчалі яго на рэшаце. Галоўнай часткай мерапрыемства, якое адбывалася на ўчастку поля непасрэдна за вёскай, было выконванне з недажатага жыта ўпрыгожанай кветкамі і рабінай перапяліцы. Падчас шэсця на поле і вяртання, самога жніва і прэзентавання перапялічнага абраду ўдзельнікі мерапрыемства спявалі жніўныя і летнія песні. Пазней побач святліцы ўсе госці мерапрыемства, жыхары і выхадцы з Тапаркоў частаваліся стравамі, падрыхтаванымі перш за ўсё мясцовымі гаспадынямі паводле даўніх рэцэптаў. Нашы даўнія песні гучалі таксама ў карагодзе, з якім пасля пачастунку прайшліся па вёсцы члены студзіводскага музычнага калектыву «Жэмэрва» і ахвотныя да спеваў і танцаў удзельнікі фальклорнага мерапрыемства. Удзельнікі карагоду мелі магчымасць павучыцца даўнім танцам, якія зацікавілі жыхароў вёскі.

У цёплую і сонечную нядзелю пасля поўдня перад святліцай у Тапарках сабраліся жыхары вёскі, выхадцы з гэтага сяла, якія зараз (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF