Ніва № 35 (3355), 30 жніўня 2020 г.

Яны асвяцілі нявіннай крывёй гэтае наваколле...

Ганна КАНДРАЦЮК

Яшчэ перад тым, як сходзім у лес на месца гібелі вазакоў-пакутнікаў, мы завітаем у вясковую святліцу. Наш прыезд прыкмецілі ўжо ў Пухалах-Старых. Мясцовыя хлопцы зносілі сталы і састаўлялі іх у вялізную падкову, каб прыняць і даць магчымасць адпачыць паломнікам. У гэтай, здавалася б, звычайнай паслузе адчуваўся жэст добрасуседскай адкрытасці. Якраз тут, сярод шляхты, у Пухалах-Старых гэтага моцна не хапала. Калі я раней пабывала ў гэтай мясціне, кожны раз мясцовыя трымалі дыстанцыю. І хаця ніхто нікога не вінаваціў у трагедыі, рэзка прамаўляў падзел на «сваіх» і «чужых». Праўда, з дапамогай заўсёды прыходзіў адзін чалавек.

— Dla nas to taka niepotrzebna łatka, — кажа Юзаф Пухальскі. — Jak ich mordowano, to nikt nas o zdanie nie pytał. A potem ludzie ze strachu bali się mówić, co tu się wydarzyło...

Юзаф Пухальскі, мясцовы гаспадар, сам не памятае здарэння ад 31 студзеня 1946 года. У час трагічных падзей яму было ўсяго некалькі месяцаў. Яго бацька, які ў час вайны трапіў у няволю, сам нагледзеўся на бессэнсоўную гібель людзей. У яго хаце ніколі не даравалі таго злачынства ў лесе. Магчыма таму спадар Юзаф заўсёды дапамагаў людзям, што прыязджалі шукаць месца расстрэлу ў лесе. Я сама памятаю, як чвэрць стагоддзя назад Юзаф Пухальскі пайшоў разам з сем’ямі ахвяр у лес, каб паказаць месца гібелі. Не ўсе вазакі былі перапахаваны на могілкі ў Кліхах, частка з іх далей спачывала (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF