Ніва № 35 (3355), 30 жніўня 2020 г.

Паміж вар’яцтвам і правакацыяй

Міхал АНДРАСЮК

Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў сілавікоў за „ўзорнае выкананне службовых абавязкаў”. АМАПаўцы, прадстаўнікі ўнутраных войскаў, следчыя, супрацоўнікі следчых ізалятараў, кіроўцы аўтазакаў, карацей — тыя, хто такім ці іншым чынам браў удзел у зверскіх пацыфікацыях мірных дэманстрантаў у першыя паслявыбарчыя дні, усе яны пачулі бацькоўскае слова „дзякуй”. І гэта якраз ніякае не дзіва. А вось факт, што поўны спіс узнагароджаных з’явіўся на дзяржаўным сайце pravo.by, здзіўляе. На такі нечаканы падарунак вокамгненна адрэагавалі інтэрнэт-форумы. Вось, маўляў, стары дыктатар дашчэнту звар’яцеў. Клінічны ідыёт. Падставіў. Тупа зліў сваіх. Дзякуй за гатовыя спісы. Разбяромся.

Шмат памылак нарабіў Лукашэнка апошнім часам, тым не менш падазраваць яго ў вар’яцтве ў гэтым канкрэтным выпадку, я б не стаў.

Памылку першую справакавала — на маю думку — маніякальная прывязка да лічбы восемдзесят. Улічваючы бачны няўзброеным вокам настрой у грамадстве, можна ж было адпусціць Святлане Ціханоўскай галасоў адсоткаў пад трыццаць, сабе намаляваўшы пяцьдзясят з доўгім хвастом, ды патлумачыўшы ніжэйшы чым звычайна рэйтынг пандэміяй каранавіруса і беспардонным умяшальніцтвам у беларускі выбарчы працэс так з варожага Захаду, як і з братняга Усходу. Ці паверылі б беларусы ў такія лічбы? Наўрад ці, тым не менш хваля пратэстаў пайшла б на колькі паверхаў ніжэй.

Другая памылка — вынік гневу адкінутага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF