Ніва № 35 (3355), 30 жніўня 2020 г.

Фронтмены

Міраслаў ГРЫКА

Ні адзін дыктатар добраахвотна не адмаўляецца ад улады. Аляксандр Лукашэнка таксама не аддасць яе. А Лукашэнку не аддасць пад суд раззлаваным беларусам Уладзімір Пуцін. Так як ён не дазволіў венесуэльцам пагнаць ненавіснага Нікаласа Мадура ці сірыйцам Башара Асада. З апошняй пары дыктатараў адзін варты другога. Абодва яны злачынцы. Абодва нясуць адказнасць за апакаліптычную бойню ўласных народаў і толькі застаюцца пры ўладзе як мага даўжэй. Гэта таму, што ўлада выклікае прывыканне, як наркотык. Яна ап’яняе, але ў той жа час разбурае чалавечы мозг. Гісторыя не ведае ніводнага дыктатара, які пры канцы ўладарання не захварэў на розум. Ну, можа, за выключэннем Юлія Цэзара. Пра першую пару дыктатараў пакуль нельга з упэўненасцю сказаць, што яны валодаюць ліцэнзіяй кваліфікаваных разнікоў. Але калі яны сапраўды адчуюць рызыку страціць уладу, чаму б не пайсці ім шляхам Мадура і Аль-Асада? Калі іх свет — свет улады, унутраны сэнс і парадак, устаноўлены імі самімі — меў бы разбурыцца, нашто патрэбен ім любы свет, людзі, якія жывуць у ім, якія кіруюцца сваімі, чужымі для іх, надзеямі, нейкай не іхняй верай, не іхняй патрэбай парадку і сэнсу. Без іх улады свет пусты для іх. Лепш падрыхтаваць яму Апакаліпсіс. Сапраўды, філосаф не зразумее такога стаўлення, але псіхіятр — абсалютна!

Еўрапейскія дыктатары, аднак, не з’яўляюцца перыферыйнымі тыранамі. Падобная палітычная метамарфоза здаецца немагчымай у нашай культуры, якая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF