Ніва № 35 (3355), 30 жніўня 2020 г.

Белае і чорнае

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Ніхто з нас не мог і блізка прадбачыць, што мы станем сведкамі такіх маштабных і гістарычных падзей, якія адбываюцца зараз у Беларусі і вакол яе. Нацыя, змучаная жахлівым і бязлітасным дваццатым стагоддзем, яго войнамі і сталінскім генацыдам, пераходным перыядам пасля развалу таталітарнага Савецкага Cаюза, зноў фактычна вяртаннем да савецкага камуністычнага ярма, урэшце прачнулася, схамянулася, абудзілася і выйшла на авансцэну. Чорная хеўра, якая ўладарыць на нашай зямлі, гэтага не магла не заўважыць. Тры ці чатыры дні людзей пасля галасавання на так званых прэзідэнцкіх выбарах хапалі на вуліцах беларускіх гарадоў, дубасілі, здзекаваліся па дарозе ў месцы зняволення, збівалі, дратавалі, катавалі ў розных месцах да калецтва, страты прытомнасці і нават смерці. Фактычна былі створаны сапраўдныя канцэнтрацыйныя лагеры з дзеяннямі катаў у стылі энкавэдыстаў і эсэсаўцаў. Вынік гэтага фашыстоўскага пабоішча — як мінімум пацверджана гібель пяці чалавек, каля дзесяці зніклі без вестак і іх не ўдаецца адшукаць дагэтуль, дзясяткі застаюцца ў шпіталях з ранамі і калецтвамі, сотні і тысячы жорстка збітыя і маюць траўмы рознай цяжкасці. Свабода і вызваленне здабываюцца, на жаль, кроўю, ахвярамі і стратамі.

Але такія жорсткія, нечуваныя на беларускай зямлі зверствы карнікаў з часу Другой сусветнай вайны, не зламалі волі народа да перамен, не скарылі духу яго супраціву. На плошчы і вуліцы наступнымі днямі павыходзілі тысячы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF