Ніва № 34 (3354), 23 жніўня 2020 г.

Ратуша ў Беластоку

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Адной са знакавых будоўляў Беластока з’яўляецца гарадская ратуша. Гэта будынак з цікавай гісторыяй. Дарэчы, не кожны горад мае такую сведку даўніны. Але па чарзе...

Вікіпедыя: „Першыя ратушы ў Заходняй Еўропе з’явіліся ў XII ст. Пабудовы мелі элементы абарончага і грамадзянскага дойлідства. Узводзілі 2-павярховыя ратушы з балконам ці эркерам. Будынак ратушы, звычайна прамавугольнай формы, будаваўся ў цэнтры горада, пасярэдзіне плошчы, дзе адбываліся кірмашы. Ратушу амаль заўсёды ўпрыгожвала вежа, якая выконвала ролю назіральнай вышкі (у выпадку пажару альбо ваеннага нападу). Галоўным памяшканнем ратушы была зала пасяджэнняў магістрата на другім паверсе асноўнага будынка. Вакол ратушы мясціліся гандлёвыя рады і крамы. У канцы XVI ст. усе вялікія беларускія гарады мелі ратушы, у асноўным драўляныя. У час шматлікіх пажараў яны звычайна гарэлі, і таму там, дзе магістраты мелі значныя сродкі, узводзіліся мураваныя будынкі. На жаль, большая частка з іх не захавалася, а некаторыя загінулі ў XX ст. падчас войнаў і з за абыякавых адносін да культурнай спадчыны”. Варта запамятаць апошнюю заўвагу — абыякавыя адносіны да культурнай спадчыны...

Зыгмунт Глогер: „Ратуша (з нямецкага das Rathaus) — дом, у якім у прынцыпе месціўся гарадскі суд, магістрат і гарадская рада. Палякі на азначэнне ратушы мелі ўласнае слова ветліца, але нячаста ім карысталіся, бо ж не пра моўны педантызм дбалі пераважна нямецкія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF