Ніва № 34 (3354), 23 жніўня 2020 г.

Бельскі фотаздымак Яўгена Хлябцэвіча

Сяргей ЧЫГРЫН

У верасні мінулага года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася выстава „Руплівец бібліятэчнай справы”, прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння Яўгена Хлябцэвіча (1884-1953) — беларускага нацыянальнага дзеяча, бібліятэказнаўца, бібліёграфа, перакладчыка, літаратуразнаўца, кандыдата педагагічных навук. Сярод усіх экспанатаў, якія былі выстаўлены для наведвальнікаў, позірк прыцягнуў рэдкі фотаздымак маладога Яўгена Хлябцэвіча. Ён быў зроблены ў фотамайстэрні Рабекі Баткоўскай з Бельска.

Сапраўды, у 1897 годзе сям’я Хлябцэвічаў пераехала ў вёску Кленікі Бельскага павета, дзе бацька Яўгена Хлябцэвіча, Іван Хлябцэвіч, пачаў служыць святаром. У Кленіках і наваколлі ён арганізаваў некалькі пачатковых школ, быў загадчыкам бясплатнай народнай бібліятэкі. А ягоны сын Яўген Хлябцэвіч у 1900 годзе скончыў Жыровіцкае духоўнае вучылішча, а пасля Віленскую праваслаўную духоўную семінарыю.

Жывучы ў Вільні, Яўген Хлябцэвіч пазнаёміўся з беларускай інтэлігенцыяй, актыўна ўключыўся ў беларускі нацыянальна-вызвольны рух. Падтрымліваў цесныя сувязі з рэдакцыямі беларускіх газет „Наша доля” і „Наша ніва”, дасылаў свае допісы, многія з іх падпісваў псеўданімам Халімон з пад пушчы.

Калі сям’я Хлябцэвічаў пераехала на Бельшчыну, Яўгену было 13 гадоў. А здымак у фотаатэлье Рабекі Баткоўскай у Бельску быў зроблены пасля 1901 года. Хутчэй за ўсё ў 1904 годзе, калі Яўгену споўнілася 20 гадоў. Чаму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF