Ніва № 34 (3354), 23 жніўня 2020 г.

Гады арлянскага росквіту (2)

Міхал МІНЦЭВІЧ

Орля, як гмінны цэнтр, пачала развівацца ў 19701980х гадах, але неўзабаве, з надыходам палітычных і гаспадарчых перамен, час тут быццам спыніўся. Жыхары Орлі сталі тужыць па мінулым.

З канцом г.зв. камуны ў Орлі пачаліся чатыры вялікія будовы: школы, асяродка здароўя і двух жылых блокаў (адзін — жыллёвага кааператыва па вуліцы Бельскай, другі — для настаўнікаў па вуліцы Аградовай). Цягам шасці гадоў пабудавалі толькі аграмадны школьны будынак. Будова асяродка здароўя спынілася на бетонных фундаментах, а жыллёвы блок па вуліцы Бельскай не выпаўз з катлавана для падмуркаў. Пасля адзінаццаці гадоў людзі страцілі надзею на атрыманне кватэры па вуліцы Бельскай. Столькі ж будаваўся і блок па вуліцы Аградовай.

Будынак школы — аграмадны, мадэрны і прыгожы — гэта візітка Орлі і гміны. Што асаблівае — дзеля запуску гэтай інвестыцыі людзі ахвяроўвалі свае сімвалічныя грошы. У той час хіба яшчэ ніхто не ўсведамляў так раптоўнага дэмаграфічнага спаду. У мінулым складана было ўявіць так шыкарныя прасторавыя ўмовы.

Школьніцтва ў даўніну

Да канца ХІХ стагоддзя мясцовасць Орля, цягам амаль трохсот гадоў, карысталася гарадскімі прывілеямі, аднак тады асноўны народ не меў доступу да асветных устаноў. У кастрычніку 1884 года на тэрыторыі Арлянскага прыхода былі адкрыты г.зв. подвижные школы, якія ў той час давалі сялянскім дзеткам шанс вучыцца грамаце. Такія аднакласныя асветныя (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF