Ніва № 34 (3354), 23 жніўня 2020 г.

Звычайныя дні (ч. 8)

Мікалай ПАНФІЛЮК

І так дні каціліся наперад, каб знайсці свой фінал у гісторыі і лёсе нашага народа і краіны.

Як я ўжо пісаў, у нашай школе ў той час вучылі марна, хаця падручнікі былі добрыя, каб асвоіць належна пачатковую адукацыю. І мо не ўсе вучні мелі гэтыя кніжкі, а нават і сшыткі. Бо ўсё было дарагое, а людзі жылі бедна. А бацькі, хаця не ўсе, не вельмі прыкладаліся, каб дзеткі мелі належную адукацыю. І дзіўна: у мой час, калі я вучыўся ўжо пасля вайны, гэты «абычай» надалей прадаўжаўся і некаторыя мае сябры і сяброўкі ўжо ў чацвёртым класе, а то і меншыя, кідалі вучобу і жылі разам з бацькамі ажно да кавалерства, жаніцьбы і нават далей. Тады яны зразумелі, што без навукі ніякіх перспектыў на будучыню, лічыць, няма. Тады амаль усе, ужо дарослыя, пакончылі пачатковую адукацыю на вечаровых курсах на працягу адной зімы і атрымалі пасведчанні, што яны здолелі пераступіць парог сёмага класа. А ці здолелі за такі кароткі час? Хаця некаторыя з іх пасля паканчалі і сярэднюю адукацыю.

Хіба я ўжо пісаў, што ў нас, у Дубічах-Царкоўных, у міжваенны час поўную пачатковую школу здабыў толькі адзін вучань, Сцяпан Гаўрылюк, які на ровары даязджаў у Кляшчэлі і там закончыў сем класаў. І колькі я пытаў нашых людзей, хто памятаў гэтыя падзеі і час: колькі класаў налічвала пачатковая школа і ці была платнай ужо далей — ніхто не ведаў. Міхал Мінцэвіч пісаў у «Ніве», што ў Орлі ў той час існавала шасцікласная школа. Але ці гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF