Ніва № 34 (3354), 23 жніўня 2020 г.

«Бел-чырвона-белы сцяг будзе яшчэ вісець на шчыце таго будынка»

Уршуля ШУБЗДА

Не спыняюцца дэманстрацыі пад Генеральным консульствам РБ у Беластоку. Не менш за сто чалавек штодзень збіраецца пры Генеральным консульстве ў Беластоку, каб прадэманстраваць сваю падтрымку ўдзельнікам пратэстаў супраць вынікаў галасавання ў Беларусі. Першапачаткова былі гэта спантанныя акцыі, але зараз яны арганізаваныя прафесійна і не спыняцца, пакуль не памяняецца сітуацыя іх родных, блізкіх і сяброў, якіх збіваюць, саджаюць у турмы і рэпрэсуюць. Менавіта тут, пад консульствам у Беластоку, аб’ядналася беларуская меншасць і дыяспара, якія з непакоем, але і надзеяй глядзяць сёння на супольную Радзіму.

Акцыі на вуліцы Электрычнай праходзяць з нядзельнага вечара, калі агучылі, што Аляксандр Лукашэнка перамог на прэзідэнцкіх выбарах. Беларусы Беластока, якія ў нядзелю некалькі гадзін стаялі ля брамы консульства, каб прагаласаваць за свайго кандыдата, у перамогу Лукашэнкі не вераць, тым больш што тут, паводле экзіт-пола Святлана Ціханоўская набрала 542 галасы, а цяперашні кіраўнік дзяржавы толькі тры. У Беларусі пасля аб’яўлення папярэдніх вынікаў, паводле якіх ізноў значна перамог Аляксандр Лукашэнка, тысячы людзей выйшлі на вуліцы гарадоў і меншых мясцовасцей, каб выказаць супраціў фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

З 9 жніўня пад беларускае консульства ў Беластоку дэманстранты штодзень прыходзяць з бел-чырвона-белымі сцягамі, у руках трымаюць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF