Ніва № 34 (3354), 23 жніўня 2020 г.

ХХVІ «Спасаўскія запусты»

Аляксей МАРОЗ

У ходзе сёлетніх ХХVІ «Спасаўскіх запустаў» успаміналіся падзеі, якія спадарожнічалі мерапрыемству ў мінулых гадах. Апрача музыкі, жніўных і сенакосных абрадаў у паасобных выпусках прэзентаваліся таксама беларуская літаратура, мастацтва і мясцовая гісторыя. У гэтым годзе жыхары Бельска-Падляшскага і наваколля 9 жніўня ў гарадскім амфітэатры мелі магчымасць паглядзець выступленні музычных калектываў, якія папярэдзіла сцэнка са жніўным абрадам «Дажынкі». Умела запрэзентавалі яе члены беларускага хору песні і танца «Васілёчкі» і тэатральнага калектыву «Антракт+», якія дзейнічаюць пры Бельскім доме культуры. Важнай часткай мерапрыемства была прэзентацыя паэтычнага зборніка Жэні Мартынюк «Вернае і роднае». Паэтэса чытала свае вершы на сцэне паміж выступамі паасобных музычных калектываў і падпісвала сваё новае выданне.

З ходам мерапрыемства ў амфітэатр прыбывала штораз больш публікі. Арганізатары «Спасаўскіх запустаў» — Павятовы аддзел БГКТ, Аб’яднанне «Бельская кааліцыя» і Бельскі дом культуры — у адпаведнасці з санітарным рэжымам рэкамендавалі гледачам абеззаражваць рукі, закрываць нос і рот маскамі ды захоўваць адпаведную адлегласць паміж сабою. Частка публікі сачыла за выступамі на сцэне стоячы па за зонай адведзенай для мерапрыемства. «Спасаўскія запусты» — першае беларускае мерапрыемства, арганізаванае ў Бельску-Падляшскім на прыродзе ва ўмовах санітарных абмежаванняў з за эпідэміі каранавіруса, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF