Ніва № 34 (3354), 23 жніўня 2020 г.

Крыж і елку я сам пасадзіў яшчэ тады, восенню 1946 года, каб не сцерлася памяць пра тое, што тут адбылося...

Ганна КАНДРАЦЮК

— Паверце, ужо раней былі знакі з неба, — кажа бацюшка Марк Якімюк, — ужо раней тут прамовіў цуд...

Словы пра цуд толькі дапоўняць светлы момант. Стаім над магілай кананізаваных пакутнікаў з Занёў, навокал загоны залатога аўса і квітнеючай кукурузы. З неба, быццам з напаленай печы, патыхае ліпеньскае лета. Усё здаецца звычайным і адначасова новым.

— Калі я служыў тут апошнім разам, — прадаўжае святар, — то забыўся ўзяць з сабой спісак з імёнамі пакойных. Я глянуў на пана Юзафа і кажу: „Як жа цяпер адслужу паніхіду без картачкі?” Яшчэ як на злосць неба зацягнулі шэрыя хмары і дождж са снегам пайшоў. Я ўсхваляваўся, зазлаваў на сябе... Але даверыў Богу, — падумаў: няхай ужо будзе як будзе. І, паверце, калі я адслужыў да месца, дзе ў паніхідзе называюць імёны, раптам праяснілася неба і асвятліла намагільную дошку. Я па чарзе акуратна прачытаў усе імёны. Паглядзіце, тут жа сцерліся літары, усё неразборліва. А я пабачыў усё і прачытаў з помніка як са спіска ў руцэ. Такое тут адбылося і я ўпэўнены, што гэта прамовіў знак... што гэтыя людзі будуць праслаўлены і ўзвялічаны...

У Занях упершыню адслужаць малебен, прыпісаны да першай нядзелі пасля Вялікага посту, калі адзначаюць Трыумф Праваслаўя. І заспяваюць: Святыя Мучанікі Занёўскія, маліце Бога за нас. Ад узрушанасці і прыгожага моманту спазіраю на неба. Але і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF