Ніва № 34 (3354), 23 жніўня 2020 г.

Падзенне Бастыліі

Віктар САЗОНАЎ

Гародню, якую так любілі і іншаземныя турысты, і беларускія вандроўнікі, і мясцовыя жыхары, не пазнаць. Паўсюль турнікеты, перакрытыя дарогі, сілавікі ў бронекамізэльках... Нават зразу і не адрозніш хто яны, ці міліцыя, ці ДАІ, ці якія спецслужбы... Ці свае, ці чужыя...

Чорныя бронекамізэлькі, хмурыя твары, цёмная аўра вакол... Нібы глядзіш фільм пра акупацыю. Людзі кажуць адзін другому, як рызыкоўна хадзіць вечарам у цэнтры горада, бо паб’юць, забяруць, пасадзяць. І як рызыкоўна хадзіць па ўскраінах горада, бо схопяць, арыштуюць, вывезуць. І як небяспечна ўвогуле выходзіць у горад, бо нападуць, адбяруць тэлефон, не дадуць нават паведаміць родным, што з табой сталася. Анекдот пра мужыка, які на хвілінку адлучыўся з хаты, каб купіць хлеб і не вярнуўся, стаў рэальнасцю. Толькі гэта ўжо не анекдот. Гэта новая беларуская паслявыбарчая рэальнасць. І не толькі ў Гародні. Гэта агульная рэальнасць па ўсёй Беларусі. А ўрэшце, кажуць, што трэба ўсё ж ісці, і па ўскраіне, і ў цэнтр, нягледзячы на рызыку быць схопленым, збітым, асуджаным, бо ўжо ўсё абрыдла і трэба нешта з гэтым рабіць.

Людзі абмінаюць міліцыю і іншых прадстаўнікоў улады ў форме і без формы. Хто з насцярогай, хто з папрокам, хто з жалем, хто з грэблівасцю, хто моўчкі, хто нешта скажа праз сябе, хто ў слых. Абмінаюць як ворагаў, як чужаземцаў, як акупантаў, бо наблізішся, то можна нажыць праблем. Спытаеш нешта, то гэта можа быць апошняе пытанне на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF