Ніва № 33 (3353), 16 жніўня 2020 г.

Воўна

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Францішак Багушэвіч жыў даўнодаўно, сёлета споўнілася 180 гадоў ад яго нараджэння і 120 гадоў ад ягонай смерці. Найчасцей прыводзіцца ягоная цытата пра каштоўнасць роднай мовы, аднак і іншая ягоная спадчына вартая ўвагі. Напрыклад верш „Воўк і авечка”:

Злавіў воўк ягнятка

I панёс жывое!

Плачуць сын і матка,

Як бабры, абое.

Воўк над маткай злітаваўся,

Як які аконам,

У аўчынку перабраўся

Ды ідзець з паклонам.

«Прыйшоў, — кажа, — я здалёчку

Расказаць пані авечцы

Добру вестку аб сыночку, —

Як яму цяпер жывецца.

Не пазнала б ты ніколі,

Такі стаў дасужы

I жывець сабе на волі,

Без бяды, бяз нужы.

Зубы выраслі з клыкамі,

I адпалі рожкі,

Ножкі цяпер з пазурамі,

Хвост даўжэйшы трошкі.

І ўжо воўка не баіцца,

Ў хлеў ніхто ня гоне;

Мае чым абараніцца

I другіх бароне!

Прыйдзі, імасць, да нас ў госці,

Справім сабе вечарынку:

Будзе мяса, будуць косці,

Будзем есць без адпачынку!»

«Дзякуй, дзякуй, ягамосьці,

За весці такія!

Няхай прыйдзе сын у госці,

Пагляджу, ці вые?

Бо, кажуць, меж вамі

Трэба выць ваўкамі.

Я ж па-воўчу не умею

Ні выць, ні есці, ні лгаць.

Ды скінь скурку, дабрадзею,

Бо зубкі відаць».

I авечка, хоць дурная,

А воўка ж пазнае!

У (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF