Ніва № 33 (3353), 16 жніўня 2020 г.

На Ільяша ў Падбеллі

Юрка БУЙНЮК

У нядзельную раніцу, 2 жніўня, рыхтуючы з жонкай сняданак, мы глядзелі на Беластоцкім тэлебачанні трансляцыю праваслаўнай багаслужбы з царквы св. Іаана Клімака ў Варшаве. Прыемна было ўбачыць у тэлебачанні майго шчырага сябра з пачатковай школы ў Малінніках айца д-ра Тамаша Стэмпу. Ён родам з Тапчыкал, закончыў духоўную семінарыю ў Румыніі, а зараз ёсць бацюшкам у Варшаве.

Пасля 8-й гадзіны мы ўсёй сям’ёй сабраліся ехаць на аўтамашыне ў мае родныя Маліннікі. У Малінніках мы былі каля 9:30 і з бацькам і нашай сям’ёю паехалі ў царкву ў Падбелле. Па двух баках дарогі ад Кошак да царквы ў Падбеллі стаяў даўжэзны шнур аўтамашын. Каля царквы было вельмі многа людзей, а ў самой царкве было іх яшчэ больш. Свечкі прадаваў стараста падбелянскай царквы, а заадно мой вельмі добры сябра, вядомы беларускі паэт Юрка Баена. Пры іконе прарока Ільі я паставіў свечкі за маю сям’ю ды выйшаў на двор. Там мы з жонкай і дачушкай сталі ў халадочку ззаду царквы. Мой бацька астаўся ў сярэдзіне храма. Летась надвор’е было сонечнае, цёплае і прыемнае. Ззаду царквы было вельмі мала людзей, пераважна сем’і з малымі дзецьмі. Затое спераду царквы і за агароджай быў вялікі натоўп вернікаў. Настаяцелем царквы св. прарока Ільі ў Падбеллі з 1999 года з’яўляецца айцец Міраслаў Чурак. У царкве адслужылі „Іжа Херувімы” „Верую” і „Ойча наш” і неўзабаве бацюшка выйшаў з чашай. Пасля пачаўся хрэсны ход і вялізны натоўп вернікаў рушыў з царквы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF