Ніва № 33 (3353), 16 жніўня 2020 г.

«Прымацкая бяседа» анлайн у Міхалове і ўсюды

Міры ЛУКШЫ

31 ліпеня. Замест амфітэатра — невялікая зала ў Гмінным доме культуры. Замест гледачоў — вочы камер і інтэрнэттрансляцыя. «Прымацкая бяседа» — Х Фестываль беларускай музыкі — сёлета анлайн і з глядацкімі зонамі. Мерапрыемства паказвае багацце беларускай музыкі і штогод збірала натоўпы прыхільнікаў у амфітэатры каля Міхалоўскага вадасховішча.

«Прымацкая бяседа» — гэта прыклад аднаго з мясцовых свят — свят, якіх жыхары чакаюць круглы год. Нягледзячы на велізарныя абмежаванні, самыя адданыя прыхільнікі мерапрыемства добра гуляюць, не зважаючы ні на што.

— Сёлета, нягледзячы на пандэмію, чуем самыя лепшыя калектывы з Польшчы і Беларусі”, — кажа заснавальнік мерапрыемства і бургамістр Міхалова Марк Назарка: — Калісь былі фальклорныя «Спатканні з „Прымакамі”», а ўжо сёлета вярнулася „Прымацкая бяседа”. Толькі з за эпідэміі вырашылі зрабіць імпрэзу дыстанцыйна. Думаю, што гэта добра. Але калі „Прымацкая бяседа”, як калісь, бачыш рэакцыю людзей, бачыш, падабаецца ім ці не. Але шляхам інтэрнэту маем магчымасць паказаць этнакультуру шырэй для людзей. Гэта выключна цікавая прапанова для ўсіх, хто хоча пазнаёміцца з фальклорам памежжа і яго разнастайнасцю. Сёлета спаўняецца дзесяцігоддзе, і выступаюць лепшыя калектывы з Польшчы і Беларусі.

Мерапрыемства трансліравалася ў інтэрнэце праз канал Youtube. Кожны можа пачуць любімыя беларускія гурты.

— Сёлетняе выданне імпрэзы адрозніваецца (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF