Ніва № 33 (3353), 16 жніўня 2020 г.

Суды чалавечыя і санацыйныя (ч. 8)

Мікалай ПАНФІЛЮК

Апрача сваіх духовых абавязкаў бацюшка Мірон Сянкевіч цікавіўся і палітыкай, і супрацоўнічаў з паліцыяй. Гэта быў вельмі дужы чалавек, як Галіяф, яму не было роўных. І многім запамяталася вельмі цікавая гісторыя, як ён тафілаўскіх малайцоў сваёй дубінкай хрысціў побач царквы ўвечары. І тое, што напішу, гэта істотная праўда; бо яе мне расказаў калісьці адзін з гэтых малайцоў — Іван Тапор у сваёй хаце, калі я яму, як лістаноша, занёс «Ніву». А я з ім любіў пагаварыць. І я так здалёк задаў пытанне: «А як там калісьці было каля царквы з бацюшкам Міронам, якая гэта была барацьба? Хто каго перамог?» Дзядзька Іван мне адрэзаў:

— Відаць ты ўжо нешта чуў, дык слухай уважна. Мы ўтраіх, я, Тарас Жак і Іван Галка, ужо выпіўшы, ішлі дамоў і каля царквы заспявалі салёную песеньку, і то пра бацюшку. І не прыкмецілі, што ён за брамай стаяў з калом. Ён найперш звярнуў увагу: «Не пойте дурную песнь, ведь пост теперь и вы напротив божьего храма». А мы яшчэ галасней загарлапанілі. Тады бацюшка з дубінкай выскачыў да нас і давай нас дубасіць. Я дастаў па спіне тры разы «гасцінца», аж упаў на зямлю.

Ну, вядома, гуманны чалавек не будзе ляжачага лупцаваць, так паступіў і Мірон. Хрысціў Тараса, і так ён дастаў 16 удараў па спіне. Таксама і Галку не мінала Міронава палка. Нашы малайцы аднак мелі сваю асобую і рэдкую салідарнасць, бо ўцякалі гуртом, адзін побач другога, каб пароўну дастаць «пачастунак» з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF