Ніва № 33 (3353), 16 жніўня 2020 г.

„Нягледзячы на мінулае, мы верым і зараз” — Беласток напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Уршуля ШУБЗДА

На працягу апошняга тыдня ў Беластоку дзясяткі прадстаўнікоў беларускай дыяспары ды жыхароў горада сустракаліся на акцыях, каб выказаць салідарнасць са сваімі суайчыннікамі і суседзямі. Плошча Касцюшкі ці вуліца Электрычная, дзе знаходзіцца Генеральнае консульства Рэспублікі Беларусь, запаўняліся бел-чырвона-белымі сцягамі і песнямі людзей, якія вераць у перамены ў Беларусі, нягледзячы на вынікі прэзідэнцкіх выбараў.

За апошні месяц жыхары Беластока напэўна больш пацікавіліся тым, што адбываецца за ўсходняй мяжой і лепш пазнаёміліся з беларускай дыяспарай Беластока, якая не такая маленькая. Прэзідэнцкая кампанія, а з ёй затрыманні, ператрусы і арышты палітычных апанентаў кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі хвалявала палітычных і эканамічных мігрантаў, якія апынуліся ў сталіцы Падляшскага ваяводства. Таму ў час акцый, якія прайшлі на Плошчы Касцюшкі (04.08) і пад беларускім генконсульствам (07.08) выказвалі свой супраціў для палітыкі і тэрору, з за якога трэба было ім пакінуць радзіму.

— Я быў на акцыях у Беларусі ў 2004, 2006, 2007 i 2010 гадах. Усе добра памятаем, што там адбылося, — сказаў Юра ў час акцыі на Плошчы Касцюшкі. — Я не меў выхаду, трэба было ўцякаць з Беларусі. Усё-такі кожны раз хочацца верыць, што ўсё будзе добра, што ўсё памяняецца. Нягледзячы на мінулае, мы верым у гэта і зараз.

Дэманстрацыя, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF