Ніва № 33 (3353), 16 жніўня 2020 г.

Аднадзённае «Ператоча-2020»

Аляксей МАРОЗ

Пастаянныя ўдзельнікі Міжнароднага фестывалю Белавежскіх мастацкіх інтэграцый «Ператоча», якія 1 жніўня прыбылі ў амфітэатр у Белавежы на ХVІІІ выпуск гэтага мерапрыемства, ведалі, што яго беларуская назва абазначае месца перад токам у клуні. Ведалі таксама, што ў мінулым у клуні і побач яе ў нашых вёсках ладзіліся вясельныя і іншыя гасцяванні з танцамі. Аднак у гэтым годзе большасць публікі «Ператоча» саставілі турысты, якія шматлюдна адпачывалі ў Белавежы і навакольных пушчанскіх мясцовасцях і зацікавіліся культурай пушчанскага рэгіёна. Многія з іх упершыню трапілі на «Ператоча» і мелі магчымасць пазнаёміцца з займальным песенным рэпертуарам беларускіх калектываў і беларускай спявачкі, якія ў гэтым годзе саставілі палову выканаўцаў. Маглі таксама паглядзець выступленні палякаў, літоўцаў, яўрэяў і цыганоў. Формулу вядзення «Ператоча» на дзвюх мовах — беларускай і польскай — станоўча ўспрымалі турысты, якія мелі магчымасць пачуць мову ўсходніх суседзяў Польшчы.

ХVІІІ Міжнародны фестываль «Ператоча-2020» пачаўся з выступлення трубача Анджэя Чарнэцкага, які штодзень працуе ў белавежскай гасцініцы «Зуброўка». Адкрылі мерапрыемства старшыня Фонду «Царкоўная музыка» Мікола Бушко, які коратка растлумачыў характар шматкультурнага мерапрыемства і дырэктар Белавежскага асяродка культуры Марк Зубрыцкі, які прывітаў удзельнікаў фестывалю ад імя войта Белавежскай гміны Альберта Літвіновіча. Ганаровы патранат (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF