Ніва № 33 (3353), 16 жніўня 2020 г.

Я памалюся за тое, каб людзі, якія сталі ахвярамі, перасталі баяцца...

Ганна КАНДРАЦЮК

— Ну, дачакаліся мы справядлівасці божай, — уздыхае Галіна. — Ніхто не прыдумаў бы такога заканчэння....

Галіна, элегантная беластачанка ў гадах, адразу паміж песнямі і малітвамі першай завязвае размову пра божую справядлівасць. У Браньск і Зані на пілігрымку да новых Мучанікаў Падляшскіх паклікала яе сямейная памяць.

— Я там жыла, — кажа. — Наглядзелася на страх і колкую варажнечу. Яшчэ ў сямідзясятыя гады людзі баяліся свайго духу. Рабілі ўсё, каб стаць непрыкметнымі, знікнуць усім з вачэй. І ўсё хавалі ад людскіх вачэй, ніколі не хваліліся багаццем, — Галіна таксама не назве свайго прозвішча. — Oni szybko dojdą, kto i co mówił. Po co dla dzieci mam robić kłopoty?

Сама Галіна з Гайнаўшчыны, у Браньск патрапіла за мужам. Яе цешча яшчэ адзывалася па-свойму, а муж, як усе маладыя, гаварыў толькі па-польску. Цесці шанавалі яе за беларускасць. Але цяжка было ім выжыць пад адным дахам.

— Памятаю як раз я памыла пялёнкі дзіцяці і развесіла іх на двары, каб хутчэй прасохлі. Якраз разгар лета, спякота як сёння панавала. Стаю і гляджу, бо ў такую жару ўсё ўміг прасыхае. Аж тут вылятае цешча і крычыць, каб хутчэй усё прыбрала, — Галіна нічога не разумела, аднак напалохаў яе страх у цешчыных вачах. — Ведаеце, — прадаўжае жанчына, — пасля вайны іх дагала абрабавалі суседзі-каталікі. Забіралі ўсё, нават старыя латкі і смярдзючыя анучы. Гэты страх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF