Ніва № 33 (3353), 16 жніўня 2020 г.

Вайна з народам

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Увечары 9 жніўня на вуліцах беларускай сталіцы зноў пралілася кроў. Успамінаючы ўжо даўнюю снежаньскую Плошчу 2010 года, да гэтай пары даводзіцца здзіўляцца, якім неверагодным чынам, якім Боскім цудам у тым сілавым падаўленні, у той бойні, тады ніхто не загінуў. Новага народнага ўздыму давялося чакаць яшчэ доўгіх дзесяць гадоў. У бягучым і анамальным у сусветным маштабе 2020 годзе гэтае абуджэнне набыло новы характар, шырока ахапіла рэгіёны і амаль стыхійна вылілася ў масавы пратэст супраць цынічнай і здзеклівай фальсіфікацыі вынікаў галасавання на так званых прэзідэнцкіх выбарах. Улада прагназавана не прыдумала нічога лепшага, чым сілавое задушэнне мірнага пратэсту. Лукашэнка загадзя аб’язджаў спецыяльныя падраздзяленні, вайсковыя часткі, рыхтуючы разгром пратэстоўцаў. Заранёў ён на ўвесь свет абвясціў, што „страну мы ім не аддадзім!”. Каму ім — беларускаму народу? Народу, які больш не хоча мець узурпатара за кіраўніка сваёй дзяржавы! Фактычна была абвешчана вайна беларускаму народу.

Антураж асноўнага дня галасавання быў незвычайным — у розных гарадах свету ля амбасад Рэспублікі Беларусь выстраіліся вялікія чэргі. На гэтых дыпламатычных пляцоўках чыноўнікі зрабілі ўсё, каб не даць тэхнічнай магчымасці прагаласаваць усім

Увечары 9 жніўня супраць людзей былі кінуты спецыяльная тэхніка, вадамёты, атрады міліцыі асаблівага прызначэння, якія закідвалі людзей святлошумавымі гранатамі, распылялі слёзатачывы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF