Ніва № 32 (3352), 9 жніўня 2020 г.

Прыхаваны ягелонскі маршрут

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Па Кнышынскай пушчы трасіраваны некалькі пешых маршрутаў. Ёсць маршруты названыя ад імён каранаваных вяльможаў: Напалеонаўскі і Каралевы Боны. Не надта вядома, ці слаўны французскі заваёўнік, у выніку якога камандавання на той свет адправіліся соткі тысяч людзей, стаўляў свае сляды па гэтай пушчы. Але ж Напалеон Банапарт загаловакружыў многімі летуценнікамі і яны намагаюцца асвятліць асляпляючых іх ягоным бляскам шырокія прасторы. У тым ліку і Кнышынскія маршруты для турыстаў.

Ёсць і маршрут каралевы Боны, якая, цалкам верагодна па гэтых шляхах калясіла ў сваёй карэце. Але — няма па Кнышынскай пушчы згадкі, што па яе лясных дарогах праязджалі іншыя каралі роду Ягелонаў; панаванне таго роду, як мне здаецца, каралева Бона і прыкончыла, капрызнічаючы на жонкі свайго сына Жыгімонта Аўгуста...

Каралева Бона была адным з найярчэйшых свяцілаў на польскім манаршым небе — як фараоніха Клеапатра ў Егіпце, каралева Вікторыя ў Англіі ці царыца Кацярына ў Расіі. У падручніках па гісторыі згадваецца ў нас галоўным чынам пра каралёў, пра мужчын, бо ж гісторыю пісалі мужчыны. А жанчыны — як славутая кухарка з Ленінавага афарызма — маглі быць толькі аздобамі ў нейкім міністэрскім рангу, або гераінямі нейкіх кампанейскіх подзвігаў...

Для прыкладу, Зыгмунт Глогер так пісаў пра валочную памеру ў сваёй „Старапольскай энцыклапедыі”: „Кароль Жыгімонт Аўгуст загадаў, каб цэлы край быў памераны і каб была (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF