Ніва № 32 (3352), 9 жніўня 2020 г.

Шпацыр па вуліцы Аляксандра і Рыгора Хадкевічаў

Міра ЛУКША

Гмінны Цэнтр Культуры — Дом культуры імя Кастуся Каліноўскага ў Гарадку запрасіў на Свята вуліцы Хадкевічаў на 12 ліпеня. У рамках свята, пры строгім захаванні асцярог каранціну, былі праведзены праекты: паказ старых здымкаў на тэлебіме, выстава старых здымкаў на плоце паўз вуліцу Хадкевічаў, сямейны вулічны прабег, конкурс на самае прыгожае ўбранне брамы і віртуальны шпацыр па вуліцы Хадкевічаў. Шпацыр таксама можна яшчэ цяпер выканаць шляхам фейсбука.

— Цяжка ўявіць Варшаву без калоны Жыгімонта III Вазы, Беласток без сям’і Браніцкіх і Гарадка без вуліцы Аляксандра і Рыгора Хадкевічаў, — кажа гісторык і краязнаўца з Гарадка Вера Тарасэвіч. — Пра гэта пісаў у той час радны Лявон Тарасэвіч, сёння вядомы ва ўсім свеце жывапісец, у абгрунтаванні дазволу змяніць назву галоўнай вуліцы ў Гарадку.

Цяперашняя назва вуліцы была прынята на падставе пастановы Рады гміны ў Гарадку ад 28 кастрычніка 1993 года. Да Другой сусветнай вайны вуліца, збольшага да моста, была працягам вуліцы Беластоцкай, ад моста яна называлася вуліцай Пілсудскага. У 1950-я гады на працяг многіх гадоў ёй прысвоілі імя генерала Караля Свярчэўскага. Калі дэкамунізацыя ўступіла ў Гарадок, Рада гміны далучылася да аргументаў, выкладзеных у абгрунтаванні Тарасэвіча, і назвала галоўную вуліцу імем Хадкевічаў.

Лявон Тарасэвіч пісаў, чым Гарадок абавязаны Аляксандру і Рыгору Хадкевічам. Сярод іншых аргументаў, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF