Ніва № 32 (3352), 9 жніўня 2020 г.

Нельга заліць памяць

Міра ЛУКША

Восем піктаграмаў карт будуць размешчаны на пляжы ў Бандарах, узнаўляючы памяць пра ўжо не існуючыя вёскі, затопленыя водамі вадасховішча Семяноўка.

— Гэта будзе міжпакаленны пераказ і памяць гісторыі, як носьбіт традыцыйных каштоўнасцей народнай культуры Падляшскага ваяводства, — падкрэсліваюць аўтары праекта — Гурток вясковых гаспадынь і гаспадароў (KGW) салэцтва Бандары. — Варта гаварыць пра мясцовую гісторыю, пісаць і ствараць праекты, каб не толькі ўзгадваць старыя падзеі і абараняць спадчыну пэўнай прасторы, але перш за ўсё наблізіцца да гісторыі людзей. Мінулае малой радзімы становіцца ўсё больш абароненым і папулярызаваным ужо актываванымі клубамі вясковых гаспадынь. Наш гурток гаспадынь і гаспадароў (маем у ім дзесяцёх мужчын) атрымаў дафінансаванне ад Нацыянальнага цэнтра культуры на рэалізацыю праекта «Рудня — Спадчына затопленых вёсак», дзякуючы якому ў Бандарах і на берагавой лініі вадасховішча Семяноўка ў межах муніцыпалітэтаў Міхалова і Нараўка адбудзецца шэраг мерапрыемстваў, якія актывізуюць мясцовую супольнасць, у тым ліку выстава піктаграмаў, якія ствараюць карты вёсак, якіх ужо няма, затопленых водамі вадасховішча.

— Мы хацелі б паказаць, што гісторыя нашага раёна складаецца з самых розных і размываючыхся прастор, якія з цягам часу губляюць сваю ідэнтычнасць, — падкрэслівае Марыля Твароўская, доктар музычных навук, каардынатарка гэтай задачы. — Адсюль і ідэя праекта, галоўным (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF