Ніва № 32 (3352), 9 жніўня 2020 г.

Школа ў Навакорніне застанецца

Аляксей МАРОЗ

Калі вясной гэтага года Рада Гайнаўскай гміны прыняла пастанову аб спыненні з канцом жніўня дзейнасці Пачатковай школы ў Навакорніне, бацькі не здаліся і пачалі намаганні, каб у школьным будынку заснаваць непублічную школу, якая пераняла б абавязкі публічнай школы. Спачатку былі розныя складанасці, але інфармацыя аб магчымым продажы школьнага ўчастка з будынкам для замежнай суполкі, якая намерваецца наладзіць у ім вытворчасць да канца неназваных вырабаў для сельскай гаспадаркі, падштурхнула бацькоў да рашучых дзеянняў. Калі ў народ пайшла інфармацыя, што ад гэтай вытворчасці можа разыходзіцца смурод на Навакорніна, а можа нават і на суседнія вёскі, а жыхары Навакорніна не маглі звязацца з прадстаўнікамі замежнай суполкі пад яе беластоцкім адрасам, спалохаліся таксама і старэйшыя жыхары Корніна. Пры падтрымцы мясцовага грамадства ўдалося сабраць яшчэ большую колькасць дзетак у дашкольным і школьным узросце, якіх бацькі выявілі ахвоту вучыць іх у Навакорніне, каб школьны будынак можна было надалей выкарыстоўваць для адукацыйных мэт. Грамадска-асветнае аб’яднанне дапамогі пакрыўджаным і асобам з абмежаваннямі «Адукатар» з Ломжы па просьбе бацькоў выступіла да Гміннай управы ў Гайнаўцы з прапановай адкрыць непублічную пачатковую школы ў Навакорніне. Аб’яднанне «Адукатар» супрацоўнічае ўжо з уладамі Гайнаўскай гміны, паколькі вядзе Непублічную пачатковую школу ў Арэшкаве. Жыхары Навакорніна паехалі да войта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF