Ніва № 32 (3352), 9 жніўня 2020 г.

Не, гэта не быў «ужэндовы дырэктар»! Яна ўсім дапамагала...

Ганна КАНДРАЦЮК

Паведамленне пра смерць дырэктар Веры Міхноўскай (1945-2020) я прачытала на сайце школы 22 ліпеня г.г. Першапачаткова сумная інфармацыя не хацела ўлегчыся ў галаве, аднак жаль і шкадаванне ціснулі душу, наклікалі слёзы. У такія хвіліны чалавек адчувае не толькі смутак, але і ўдзячнасць. Яе кабінет быў заўсёды ветлівым прыстанішчам у час маіх рэдакцыйных пабывак у школе. У час адной размовы «пры гарбатцы» спадарыня Міхноўская сказала пра сваё сваяцтва з Янкам Крупам, стваральнікам легендарнай «Лявоніхі». З таго моманту пры кожнай сустрэчы я міжвольна думала пра музыку і, як аказалася, невыпадкова. Вера Міхноўская адразу пасля заканчэння Гайнаўскага беларускага ліцэя паступіла ў Настаўніцкую студыю на аддзяленне музыкі. Пасля, у першыя гады працы, навучала спевам і музыцы ў Нараўцы і Кляшчэлях. Магчыма, дзякуючы і гэтай прыкмеце яе запамяталі не толькі як прафесіянала, але і прыгожага, добрага чалавека.

Васіль Ляшчынскі, шматгадовы дырэктар бельскай «тройкі»: — Вера прыйшла да нас на працу 1 верасня 1984 года. У той час школа разбудоўвалася, пабольшала і гэта спрычынілася да таго, што ў нас значна падскочыла колькасць дзяцей і класаў. З 1986 года Вера стала маім другім намеснікам. Яна была дасканалым арганізатарам жыцця школы, ведала як нададзіць супрацоўніцтва з бацькамі, вучнямі. Ведала як паказаць бацькам, што хтосьці іх паважае, шануе, размаўляе з імі, а не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF