Ніва № 32 (3352), 9 жніўня 2020 г.

Любім, можам, пераможам

Яўген ВАПА

Зараз у нас у поўным разгары каляндарнае лета. У гэтым годзе спадарожнічаюць яму не менш гарачыя прэзідэнцкія кампаніі ў Польшчы і Беларусі. І калі польскія выбары за намі і памаленьку эмоцыі змагання зыходзяць з абодвух супрацьстаўных лагераў, то ў Беларусі пік эмоцый узрастае да максімуму і прыпадзе на найбліжэйшую нядзелю, 9 жніўня.Тое, што адбывалася ў польскай дзяржаве ў рамках дэмакратычных працэдур выбарчай кампаніі, вызваліла неверагодны мабілізацыйны патэнцыял грамадства і паказала ўнутраныя ў ім падзелы. Добра, што ўрэшце прэзідэнт Анджэй Дуда і ягоны канкурэнт паціснулі сабе рукі ў знак прызнання дэмакратычнага выбару кіраўніка дзяржавы, але таксама ўказалі на патрэбу ўзаемнай пашаны паміж людзьмі розных палітычных поглядаў, бо вядома здаўна, што кожная ўнутраная вайна ў грамадстве ў далейшай перспектыве да нічога добрага не прывядзе. Застаецца верыць у лепшае, асабліва ў кантэксце выклікаў праблем сусветнага маштабу, якія не за гарамі і лясамі, але ўжо ў нас. Справа перш за ўсё ў вяртанні хвалі захворванняў каранавірусам, якая супадзе з восеньскім грыпозным сезонам. Эпідэміёлагі краіны б’юць трывогу па прычыне неадказных паводзін грамадства. Не без віны тут і палітыкі ўсіх кірункаў, якія выбарчую кампанію праводзілі без аглядкі на дзейныя законы, але ніхто не аштрафаваў за дапушчаныя імі парушэнні. Да гэтага поўная няўпэўненасць у тым, як другую хвалю пандэміі вытрымае сусветная гаспадарка. Пытанняў і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF