Ніва № 32 (3352), 9 жніўня 2020 г.

Паляванне на ваўка

Міраслаў ГРЫКА

Мы ўсё ведаем пра ваўкоў. Аднак нічога не ведаем пра нашы атавістычныя страхі, якія аб’ектывуюцца ў воўчай прыродзе. Мы вельмі недасведчаныя ў гэтым плане. Хто не ведае казкі пра Чырвоную Шапачку? Яе сэнс мае аптымістычны канец. Злога і подлага ваўка забівае добры ляснік, а потым выцягвае з яго жывата неперавараную гераіню і яе бабулю, якую пражэрлівы монстр зжэр як закусь перад асноўнай стравай. Воўк, архетыпнае зло, — гэта прырода ў сваёй дзікай велічы. Ляснік — добры чалавек, увасабляючы чалавечую цывілізацыю і законы, якія кіруюць ёй. Здаецца, адно ад другога такое ж далёкае, як зямля ад неба. Але нездарма людзі, як кажуць, ваўкі. Мы ваўком падшытыя, хочам мы гэтага, ці не хочам. Прырода такая, якая ёсць. Чалавечая цывілізацыя ўпарта супрацьпастаўляецца прыродзе такой, якой яна ёсць. Заступаючыся за яе, мы фактычна становімся ворагамі нашай зразумелай цывілізацыі. Гэтую тонкасць трэба дасканала разумець, інакш мы не выжывем. Нядаўна я праглядаў навучальны дакументальны фільм на канале YouTube пра драматычныя наступствы неразумнага ўмяшання чалавека ў законы прыроды. Справа здарылася ў саракавых гадах у ЗША. Менавіта тады было прынята рашэнне знішчыць усю папуляцыю ваўка ў Йелаўстонскім нацыянальным парку, галоўнай ежай якога быў лось. Да здзіўлення леснікоў, праз некалькі гадоў аказалася, што папуляцыя лася хутка павялічылася, але зменшыўся рост мясцовага дрэвастою. Новыя дрэвы паменшалі, а лясныя рэсурсы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF