Ніва № 32 (3352), 9 жніўня 2020 г.

Чужыя

Віктар САЗОНАЎ

Дзень галасавання ў Беларусі імкліва набліжаецца, але падзеі яго апярэджваюць. І ў гэтай з аднаго боку абнадзейваючай сітуацыі насцярожвае тое, што новыя выклікі не ўспрымаюцца грамадствам з такой хуткасцю, з якой яны навальваюцца. А вельмі трэба ацаніць і пралічыць усе рызыкі і небяспекі, каб паспець супрацьстаяць ім. Найбольш яскрава гэта заўважна па недастаткова насцярожанай рэакцыі грамадства на з’яўленне ў Беларусі баевікоў так званай „Прыватнай вайсковай кампаніі Вагнера”.

Грамадства, а асабліва новыя палітычныя эліты ад апазіцыі, ды папраўдзе кажучы і многія старыя, яшчэ не ўсвядомілі ўсёй сур’ёзнасці сітуацыі. Гэта і зразумела. Людзі настроіліся на нейкі сцэнарый, як і за каго пойдуць галасаваць, і нават як будуць адстойваць свой выбар. І псіхалагічна вельмі не хочацца ламаць той сцэнарый. Цяжка ў імклівай выбарчай гонцы ўносіць карэкціроўкі. А вось тыя, хто пасылае вайскоўцаў на тэрыторыю другой краіны, у свае планы ўносяць карэкціроўкі штохвілінна.

Што яны тут забыліся, тыя вайскоўцы? Хто іх паклікаў сюды? Збіраліся яны тут піць гарэлку ці ехаць у трэція краіны? Такіх пытанняў можна задаваць безліч. І толькі дурань можа спадзявацца на праўдзівы адказ. Ясна тут можа быць толькі адно: яны будуць дзейнічаць у сваіх уласных інтарэсах, а не ў інтарэсах ні сённяшняй апазіцыі, ні сённяшняй улады. Яны для таго і існуюць, іх для таго і ствараюць ад самага пачатку, каб яны выкарысталі і надурылі ўсіх, і ўрэшце (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF